4 траўня 2024, Субота, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дыпламат: Санкцыі супраць РФ за Грузію прадухілілі б анэксію Крыму

6
Украінскі дыпламат: Санкцыі супраць РФ за Грузію прадухілілі б анэксію Крыму

Анэксіі Крыму і вайны на Данбасе можна было б пазбегнуць, калі б Захад увёў жорсткія санкцыі супраць Расеі яшчэ ў 2008 годзе, калі яна акупавала частку Грузіі.

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Тбілісі Васіль Цыбенка ў інтэрв'ю Georgianreview, піша "Апостраф".

"Чым больш я назіраю за падзеямі, тым больш я схільны думаць, што калі б Захад не абмежаваўся рэзалюцыямі і заявамі з нагоды грузінска-расейскай вайны ў жніўні 2008 года і зрабіў бы больш радыкальныя захады, Расея б не адважылася анэксаваць Крым і весці вайну супраць Украіны", - адзначыў дыпламат.

Пры гэтым ён падзякаваў Захаду за падтрымку Украіны.

"Сітуацыя ва Украіне была б радыкальна іншай, калі б не падтрымка і намаганні Захаду. Было цалкам відавочна з самага пачатку, што дзеянні Расеі накіраваныя на раскол краіны", - адзначыў пасол.

Цыбенка заклікаў Захад узмацніць санкцыі супраць Расеі, бо яна прадаўжае агрэсію супраць Украіны.

"Эканамічныя і палітычныя санкцыі, накладзеныя на Расею, павінны быць не толькі захаваныя, але і ўзмоцненыя. Гэта павінна быць зроблена для таго, каб устанавіць мір ва Украіне і рэгіёне. Крэмль павінен усвядоміць, што парушэнне міжнародна прызнаных нормаў не застанецца без адпаведнай рэакцыі цывілізаванага свету", - падкрэсліў дыпламат.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках