4 траўня 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За бабруйцамі будуць віжаваць на сметнішчах

4
За бабруйцамі будуць віжаваць на сметнішчах

Такім чынам гарадскія ўлады хочуць развязаць праблему несанкцыянаванага выкіду смецця.

У Бабруйску закупілі чатыры камеры відэаназірання, якія будуць усталёўваць на несанкцыянаваных сметнішчах у ваколіцах горада, паведамляе «Вечаровы Бабруйск».

Абсталяванне ўкамплектаванае датчыкамі руху, яно можа таксама перадаваць звесткі на маніторы аддаленых кампутараў, адпраўляць SMS і MMS з інфармацыяй аб парушальніках, паведаміў начальнік Бабруйскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Дземенкавец.

Камеры будуць мабільнымі. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка адзначыў, што ўсе патэнцыйныя месцы, куды бабруйцы незаконна звозяць смецце, павінны быць абсталяваныя адмысловымі шыльдамі з папярэджаннямі.

За выкід смецця ў неналежным месцы фізічную асобу могуць аштрафаваць на 9 млн рублёў (50 базавых адзінак) і больш. Для юрыдычных асоб штраф складае ад 180 млн (1 тысяча базавых адзінак).

Нагадаем, што раней гарадскія ўлады Менска прынялі пастанову абсталяваць фотапасткамі сталічныя пляжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках