26 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар РДГУ сышоў са сходу праз пытанні аб «Антымайдане»

1

Яфім Півавар сышоў проста са сходу выкладчыкаў праз пытанні аб "Антымайдане", плагіяце і працоўных дамовах.

У Расейскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (РДГУ), дзе 21 траўня адбыўся скандал з удзелам аднаго з заснавальнікаў руху "Антымайдан" Мікалая Старыкава, зноў здарыўся канфуз. На сустрэчы супрацоўнікаў ВНУ з рэктарам Яфімам Піваварам ім забаранілі абмяркоўваць гэты інцыдэнт. Да таго ж пасля пытанняў выкладчыкаў аб умовах працоўных дамоў рэктар пакінуў залу, паведамляе NEWSru.com.

Некалькі дзён таму заснавальнік ды ідэйны лідар грамадскай арганізацыі "Прафсаюз грамадзян Расеі" і партыі "Вялікая Айчына", адзін з лідараў руху "Антымайдан" Мікалай Старыкаў хацеў прачытаць лекцыю пра пагрозы Захаду для Расеі. Але выкладчыкі і студэнты, абураныя палітычнай прапагандай у сценах ВНУ, сустрэлі лектара крыкамі "Ганьба!". Яны разгарнулі плакаты з пратэстамі, пасля чаго пакінулі аўдыторыю.

Напачатку сустрэчы з супрацоўнікамі прарэктар Аляксандр Безбародаў забараніў абмяркоўваць і задаваць пытанні аб лекцыі Старыкава: "Калі будзем узгадваць скандальную падзею ў сценах РДГУ, якая, дзякуй Богу, была сарвана не намі, то нашая сустрэча будзе спыненая", - цытуе ягоныя словы выкладчыца ВНУ Аляксандра Архіпава ў Facebook.

Далей пачалося абмеркаванне арганізацыйных пытанняў. Выкладчыкаў не задавальняе сістэма гадавых кантрактаў, на якую ўніверсітэт перайшоў два гады таму. Ужо два гады прафесарска-выкладчыцкі склад звальняецца ў канцы чэрвеня і з ім зноўку ўкладаюць кантракт на пачатку верасня. Але ў рэальнасці праз бюракратыю гэта прыводзіць да таго, што ўсе кантракты ўкладаюцца ў канцы восені, а выкладчыкі вядуць заняткі без афіцыйнага працаўладкавання, заявіла Аляксандра Архіпава.

Прапановы ўвесці сістэму трох-і пяцігадовых кантрактаў для супрацоўнікаў, якая дзейнічала ў РДГУ больш як 10 гадоў, рэктар і прарэктар праігнаравалі. Пасля пытанняў рэктар Півавараў адмовіўся весці дыялог і пакінуў залу, паведамляе "Навуковая Расея".

Далей дыялог вёў прарэктар Безбародаў. Выкладчык Сяргей Зенкін спытаў, ці будуць пазбаўляць навуковых ступеняў супрацоўнікаў, якія надоечы былі абвінавачаныя ў плагіяце. Пасля гэтага пытання прарэктар таксама ўстаў і пайшоў.

Выкладчыкі засталіся вельмі незадаволеныя дзеяннямі рэктара і прарэктара. Дацэнтка Цэнтра тыпалогіі і семіётыкі фальклору РДУ Аляксандра Архіпава напісала ў Facebook: "Вы скажаце, што гэта дробязь на фоне таго, што адбываецца ў краіне. Я запярэчу - гэта тое ж самае, толькі ў меншым маштабе. З намі абыходзяцца так, быццам мы нараст на нафтавай трубе - забараняюць задаваць нязручныя пытанні, не хочуць адказваць на пастаўленыя пытанні... ну і, нарэшце, проста адмаўляюцца выслухаць". Супрацоўнікі падпісалі калектыўны ліст рэктару з просьбай усё ж выканаць іх пажаданні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках