26 красавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебска паскардзіўся на ўлады Беларусі ў ААН

11
Жыхар Віцебска паскардзіўся на ўлады Беларусі ў ААН

Пётр Берлінаў падаў у камітэт у правах чалавека (КПЧ) ААН скаргу на дзеянні віцебскіх уладаў.

У канцы 2014 года ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні - фотасесіі на фоне графіці «з птушкамі і клеткамі». Да фотасесіі, якую праводзілі віцебскія журналісты і грамадскія актывісты, Берлінаў далучыўся выпадкова, але, нягледзячы на гэта, атрымаў самае суровае пакаранне - арышт на трое сутак, тады як астатнія ўдзельнікі былі пакараныя штрафамі, піша сайт ПЦ "Вясна".

На думку Берлінава, пастанова суда першай інстанцыі было несправядлівая: пакаранне ў выглядзе арышту нельга лічыць прапарцыйным зробленаму ўчынку. Жыхар Віцебска перакананы ў тым, што ягоныя паводзіны не патрабавалі знаходжання пад вартай у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе ён правёў трое сутак у чаканні суда, які затым пакараў яго трохсутачным арыштам.

Берлінаў інфармуе КПЧ ААН, што судовы разгляд не быў аб'ектыўным: суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова адразу, без разбору, падтрымала абвінавачванне, сфармуляванае ў міліцэйскім пратаколе, і прызнала ўсіх удзельнікаў фотасесіі вінаватымі ў несанкцыянаванай акцыі. Касацыйная і наглядныя судовыя інстанцыі таксама не ўлічылі довады асуджанага і абставіны,якія рэабілітавалі яго.

Такім чынам, мяркуе Берлінаў, было парушанае ягонае права на справядлівы, бесстаронні і незалежны суд. Ён просіць КПЧ ААН прыняць ягоную скаргу да разгляду і прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальнікам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязаўшы беларускія ўлады ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, аднавіць яго грамадзянскія правы і пакрыць маральную шкоду ў выглядзе грашовай кампенсацыі.

Віцебскі праваабаронца Валер Міснікаў, які прысутнічаў на судах над удзельнікамі фотасесіі, таксама спрабаваў абскардзіць пастановы судоў у органах пракуратуры. Аднак ні гарадская, ні Генеральная пракуратура не сталі разбірацца ў абставінах справы. Як заявіла Міснікаву начальнік аддзела у наглядзе і захаванню правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры Марына Папова, праваабаронца не мае паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці, так як у яго няма на гэта адпаведнай даверанасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках