26 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

89 еўрапейскіх палітыкаў - у расейскім «чорным спісе»

8
89 еўрапейскіх палітыкаў - у расейскім «чорным спісе»

Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю шэрагу еўрапейскіх палітыкаў і вайскоўцаў.

Восем нямецкіх палітыкаў апынуліся ў расейскім спісе персон нон-грата. Пра гэта паведамілі ўвечары ў пятніцу, 29 траўня, выданні Bild і Frankfurter Allgemeine Zeitung, паведамляе Deutsche Welle.

Усяго ў "чорным спісе" Расеі фігуруюць 89 палітычных і вайсковых дзеячаў з Еўразвязу. Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, дакумент накіраваны ў некалькі пасольстваў еўрапейскіх краін у Маскве.

Сярод грамадзян Нямеччыны забарону на ўезд у Расею атрымалі намеснік старшыні фракцыі ХДУ/ХСУ у бундэстагу Міхаэль Фукс, дэпутат бундэстага ад партыі ХДС Карл-Георг Вэльман, дэпутаты Еўрапарламента ад фракцыі "зялёных" Рэбэка Хармс і Даніэль Кон-Бэндыт, статс-сакратар Мінабароны ФРГ Катрын Зудэр, палітык ад партыі ХСУ Бэрнд Посэльт, генеральны сакратар Рады ЕЗ Увэ Карзэпіюс і начальнік ВПС Нямеччыны, генерал-лейтэнант Карл Мюльнэр.

Міхаэль Фукс выказаў здзіўленне наяўнасцю свайго прозвішча ў расейскім спісе. Паводле ягоных слоў, "гэта няправільна, калі Расея выстаўляе за дзверы палітыкаў толькі за тое, што яны выказваюць сваё меркаванне".

Раней дэпутат бундэстага неаднаразова вітаў увядзенне санкцый супраць Расеі.

Даніэль Кон-Бэнд заявіў: яму робіць гонар, што такая таталітарная сістэма як у Расеі затаўравала яго як "ворага таталітарызму".

Яго паплечніца з партыі "зялёных" Рэбэка Хармс адзначыла, што Масква помсціць за тыя забароны, якія Еўразвяз вынес у дачыненні да шэрагу расейскіх дзяржслужбоўцаў і прадстаўнікоў бізнэсу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках