30 красавiка 2024, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі: Расея не імкнецца да міру ва Украіне

3
Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі: Расея не імкнецца да міру ва Украіне
ФОТА: REUTERS

Санкцыі Расеі ў ЕЗ расцэньваюць як нежаданне весці Данбас да прымірэння.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, камісар у пытаннях занятасці, эканамічнага росту Юркі Катайнен мяркуе, што ўвядзенне Расеяй санкцый супраць ЕЗ кажа пра тое, што крызіс на Данбасе ў найбліжэйшай будучыні не скончыцца, піша УНП.

«Гэтыя дзеянні сведчаць аб тым, што, на жаль, украінскі крызіс развяжацца не хутка, хоць усе хочуць міру», - сказаў ён.

Еўракамісар падкрэсліў, што згодна з менскімі дамоўленасцямі беспарадкі і гвалт павінны спыніцца на ўсходзе Украіны. «Для гэтага патрэбная палітычная воля, але, на жаль, Расея не праяўляе дастатковага імкнення да міру», - рэзюмаваў Катайнен.

Нагадаем, у «чорны спіс» грамадзян ЕЗ, якім забаронены ўезд у Расею, патрапілі 89 еўрапейскіх палітыкаў і дзеячаў. У МЗС РФ заявілі, што візавыя абмежаванні сталі толькі адказам на дзеянні Еўразвязу.

У сваю чаргу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў пра гатоўнасць ужыць захады, калі Расея не дасць тлумачэнняў аб прычынах забароны на ўезд асобным чальцам Еўрапарламента.

Нагадаем, Берлін таксама запатрабаваў ад Расеі тлумачэння прычын уключэння васьмі грамадзян краіны ў расейскі «чорны спіс».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках