6 траўня 2024, панядзелак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія пачынае найбуйнейшыя ў гісторыі краіны вучэнні

Эстонія пачынае найбуйнейшыя ў гісторыі краіны вучэнні
ФОТА: RU.TSN.UA

Манеўры з удзелам больш за 13 тысяч эстонскіх вайскоўцаў і жаўнераў краін-сябраў NATO прадоўжацца да 15 траўня.

Найбуйнейшыя за ўсю гісторыю краіны вайсковыя вучэнні, у якіх бяруць удзел больш за 13 тысяч вайскоўцаў, пачынаюцца ў Эстоніі.

Пра гэта паведаміў Галоўны штаб Сіл абароны краіны, паведамляе РІА "Новости".

Вучэнні, якія атрымалі назву Siil 2015 («Вожык 2015»), будуць доўжыцца да 15 траўня. Яны заменяць манеўры «Вясновы шторм», якія праводзіліся ў Эстоніі штогод. У вучэннях возьмуць удзел больш за 13 тысяч чалавек - рэзервісты, сябры дабравольніцкага вайсковага аб'яднання Кайтселійт, які ўваходзіць у структуру Мінабароны, жаўнеры тэрміновай службы, кадравыя вайскоўцы, а таксама войскі хаўруснікаў NATO.

Колькасць задзейнічаных у манеўрах жаўнераў і афіцэраў вырасце пераважна за кошт рэзервістаў, якія скончылі службу ў 2012, 2013 і 2014 гадах. Акрамя гэтага могуць заклікаць рэзервістаў з больш ранніх заклікаў. У бюджэце на правядзенне гэтага мерапрыемства закладзена 6,4 мільёна еўраў.

Цяпер на вайсковай базе ў эстонскім горадзе Тапа ў парадку ратацыі знаходзяцца танкавы ўзвод 7-га палка 3-цяй пяхотнай дывізіі войска ЗША ў складзе чатырох танкаў M1A2 Abrams, а таксама два ўзводы амерыканскіх дэсантнікаў з 173-й паветрана-дэсантнай брыгады, якія таксама возьмуць удзел у вучэннях «Вожык 2015».

Нагадаем, у сакавіку ў Латвіі прайшлі вайсковыя вучэнні з удзелам вайскоўцаў NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках