18 траўня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія вайсковыя караблі будуць ратаваць уцекачоў у Міжземным моры

Нямецкія вайсковыя караблі будуць ратаваць уцекачоў у Міжземным моры

Караблі ВМС Нямеччыны ўвайшлі ў Міжземнае мора для дапамогі ўцекачам у выпадку патрэбы.

Два нямецкія вайсковыя караблі прайшлі ў пятніцу, 1 траўня, Суэцкі канал і накіраваліся да выспы Крыт для атрымання коўдраў і харчавання. Фрэгат "Гесэн" і вайскова-транспартнае судна "Бэрлін" зробяць прыпынак на вайскова-марской базе ля крыцкага горадзе Соўда, перадае Deutsche Welle.

Абодва судны раней бралі ўдзел у аперацыі "Аталанта" супраць марскіх піратаў ля ўзбярэжжа Самалі, адзначае агенцтва dpa.

Паводле звестак бундэсвера, знаходжанне нямецкіх караблёў у Міжземным моры не звязанае з місіямі Еўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex, якое ставіць мэтай ахову вонкавых меж Еўразвязу, а не пільную дапамогу ўцекачам, што церпяць бедства.

Акрамя таго, барацьба з бандамі кантрабандыстаў, якія перавозяць людзей з Афрыкі і Блізкага Усходу ў Еўропу на старых і ненадзейных лодках, таксама не ўваходзіць у задачы суднаў бундэсвера.

Пастанова аб арганізацыі для уцекачоў выратавання на моры і аб барацьбе з кантрабандай людзей была прынятая на саміце ЕЗ, прысвечаным міграцыйнай палітыцы, з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў еўрапейскіх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках