6 траўня 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць падробленых грошай у Беларусі вырасла на чвэрць

3
Колькасць падробленых грошай у Беларусі вырасла на чвэрць
Фота: bymedia.net

Паводле вынікаў студзеня-сакавіка гэтага года банкаўскія работнікі выявілі 255 падробных грашовых знакаў.

Гэта на 25% больш у параўнанні з першым кварталам 2014-га, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

У Менску выяўлена 44,3% усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях - у межах 3,5% -15,3%.

Часцей за ўсё, паводле статыстыцы Нацбанка, у Беларусі ў першым квартале падраблялі даляры ЗША (58,4% ад агульнай колькасці выяўленых падробак). Каля чвэрці (25,5%) усіх падробленых грашовых знакаў склалі расейскія рублі. Падробленыя еўра занялі долю ў 13,7%. Падробленыя беларускія рублі канфіскоўваліся рэдка - іх доля склала 2%.

У Нацбанку адзначаюць рост колькасці падробленых грашовых знакаў ўсіх тыпаў валют. Напрыклад, фальшывых даляраў ЗША выяўлена на 20,2% больш, расейскіх рублёў - на 14%, падробных еўраў - на 84,2%. Акрамя таго, была выяўлена 1 падробленая банкнота наміналам 100 кітайскіх юаняў.

У купюрнам выражэнні падробленых даляраў ЗША, як і раней, абсалютная большасць склалі банкноты наміналам $100 - 96,6% ад іх агульнай колькасці. Купюрнае выражэнне падробленых расейскіх рублёў склалі банкноты наміналам 5000 і 1000 рублёў - адпаведна 66,2% і 33,8%. Сярод выяўленых падробленых еўраў традыцыйна прысутнічалі практычна ўсе наміналы. Часцей за ўсё канфіскоўваліся падробленыя банкноты наміналам 50 і 100 еўраў - адпаведна 37,1% і 28,6%.

Адна з выяўленых падробленых банкнот наміналам 200 еўра ўяўляла сабой частковую падробку ў выглядзе сапраўднай банкноты наміналам 200 сербскіх дынараў, на якой змянілі асноўныя малюнкі.

Выпадкі выяўлення фальшывых беларускіх рублёў былі адзінкавымі. Усе падробкі адрозніваліся нізкай якасцю вырабу, і пры ўважлівым разглядзе іх лёгка можна было адрозніць ад сапраўдных банкнот.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках