6 траўня 2024, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары Кітая і Тайваня сустрэліся ўпершыню за шэсць гадоў

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін і старшыня кіруючай партыі Тайваня Гаміньдан Эрык Чу правялі перамовы ў Пекіне.

Гэта была першая сустрэча двух лідараў за шэсць гадоў. Праз кітайскую дзяржаўную тэлевізію былі паказаныя кадры двух палітыкаў, што ўсміхаліся і паціскалі адзін аднаму рукі ў Доме народных сходаў, паведамляе руская служба BBC.

Тайвань аддзяліўся ад Кітая пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў 1949 годзе. КНР дагэтуль лічыць выспу сваёй правінцыяй.

Аднак эканамічныя стасункі паміж краінамі палепшыліся пасля прыходу да ўлады партыі Гаміньдана ў 2008 годзе.

ГАМІНЬДАН ЭРЫК ЧУ (ЗЛЕВА) І СІ ЦЗІНЬПІН
ФОТА: EFE/EPA
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках