6 траўня 2024, панядзелак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Васілюк першым у чэмпіянаце Беларусі дасягнуў мяжы ў 100 галявых перадач

2
Раман Васілюк першым у чэмпіянаце Беларусі дасягнуў мяжы ў 100 галявых перадач

36-гадовы форвард берасцейскага «Дынама» Раман Васілюк стаў першым футбалістам, якому ўдалося зрабіць сто галявых перадач у матчах чэмпіянату Беларусі.

Гэта здарылася 3 траўня на полі спарткомплексу «Берасцейскі» ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі супраць «Віцебска», піша БелаПАН.

Берасцейцы, гуляючы з 20-й хвіліны матчу ў меншасці пасля выдалення Паўла Чалядкі, атрымалі валявую перамогу з лікам 3:2. Васілюк аддаў галявы пас Кірылу Прамудраву на 53-й хвіліне гульні.

Прамудрў забіў у гэтым чэмпіянаце свой чацвёрты гол і выйшаў у найлепшыя бамбардзіры чэмпіянату. Васілюк таксама трапіў у браму «Віцебска», забіўшы свой 209-ы мяч у рамках чэмпіянатаў Беларусі.

Найбліжэйшыя пераследнікі Васілюка ў гонцы асістэнтаў ужо скончылі гульнявую кар'еру і далёка адстаюць ад берасцейца: 90 галявых перадач на рахунку Віталя Валадзянкова, 85 раз асіставаў партнёрам Ігар Чумачэнка, 79 - Андрэй Разін.

«Я не надаю асаблівага значэння сваім дасягненням. Проста гуляю ў футбол, - заявіў Раман Васілюк пасля гульні з «Віцебскам». - Галоўнае, што сёння каманда праявіла характар і дамаглася перамогі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках