6 траўня 2024, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адправілі ў Грузію цяжкую вайсковую тэхніку

4
ЗША адправілі ў Грузію цяжкую вайсковую тэхніку

У сувязі з набліжэннем вайсковых вучэнняў ЗША адправілі ў Грузію цяжкую вайсковую тэхніку.

Пра гэта паведамляе "Новости-Грузия" са спасылкай на афіцыйны сайт амэрыканскага войска.

Грузінска-амэрыканскія вучэнні Noble Partner пройдуць на вайсковым аэрадроме і палігоне Вазіяні (блізу Тбілісі). У вучэннях, якія афіцыйна стартуюць 11 траўня, возьмуць удзел блізка што 600 амэрыканскіх і грузінскіх вайскоўцаў з роты "Альфа" 12-га батальёна першай пяхотнай брыгады УС Грузіі, першай механізаванай роты 42-га батальёна чацвёртай механізаванай брыгады і звязу вайсковай паліцыі.

"Такога кшталту перасоўванні з Варны (Балгарыя) праз Чорнае Мора да порта Батумі расхінаюць новыя магчымасці для транспартавання (грузаў - заўв. рэд.) паміж партнёрамі. Павелічэнне свабоды перасўвання палягчае даступнасць вучэнняў з партнёрамі, таксама як і хуткае рэагаванне на надзвычайныя аперацыі", - заявіў старшы падафіцэр войска ЗША Марк Шавэн (Mark Shawen).

Як адзначылі ў міністэрстве абароны Грузіі, мэтай вучэнняў з'яўляецца падвышэнне гатовасці ўдзелу ў будучых аперацыях NATO.

"Вучэнні ўпершыню праводзяцца ў Грузіі і ставяць перад сабой мэту збліжэння грузінскай роты з сіламі хуткага рэагавання NATO, а таксама падвышэнне гатовасці ўдзелу ў будучых аперацыях і вучэннях NATO ", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках