26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы ЗША чакаюць падзення «Прагрэсу» на Зямлю 8 траўня

7
Вайскоўцы ЗША чакаюць падзення «Прагрэсу» на Зямлю 8 траўня
Фото: Getty Images

Грузавы карабель «Прагрэс-М-27м» сыдзе з арбіты, як мяркуецца, 8 траўня.

Такія звесткі апублікаваў аб'яднаны цэнтр касмічных аперацый стратэгічнага камандавання ЗША. Паводле апублікаваных звестак, карабель «Прагрэс» увойдзе ў шчыльныя слаі атмасферы і спыніць існаванне прыкладна а 16:30, паведамляе BBC.

Вайскоўцы мяркуюць, што раён падзення абломкаў знаходзіцца ў месцы з каардынатамі 35 градусаў паўночнай шырыні і 113 градусаў заходняй даўжыні, то бок паблізу ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША.

Раней свае прагнозы публікавалі і іншыя ведамствы. Прынамсі, у Раскосмасе чакаюць падзення абломкаў у перыяд з 5 да 7 траўня. Дакладнае месца падзення абломкаў не кіраванага карабля, са слоў прадстаўнікоў ведамства, можна будзе вызначыць толькі за суткі.

Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD) агучыла прагноз, паводле якога «Прагрэс» сыдзе з арбіты 9 траўня. У NORAD прагназуе падзенне карабля ў цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна прыкладна ў 1,6 тысячах кіламетраў на ўсход ад Кубы.

Ракета «Саюз» з грузавым караблём «Прагрэс» стартавала з Байканура 28 красавіка. Падчас аддзялення карабля ад трэцяй ступені ракеты Цэнтр кіравання палётамі перастаў атрымліваць тэлеметрычную інфармацыю.

Спробы наладзіць сувязь з караблём выявіліся беспаспяховымі. Чакаецца, што большая частка касмічнага карабля згарыць пры праходжанні праз зямную атмасферу.

Раней у аўторак агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў касмічнай галіне паведаміла, што Цэнтр кіравання палётамі рэкамендаваў экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) эканомней ставіцца да зменных элементаў сістэм жыццезабеспячэння праз страту «Прагрэсу».

Гэтая інфармацыя не атрымала афіцыйнага пацверджання, аднак крыніца запэўнівае, што касманаўтам прыйдзецца «эканоміць запас акумулятарных батарэй, бо новыя прыйдзецца чакаць да наступнага грузавога карабля».

На борце «Прагрэсу» было 2,5 тоны грузаў, у тым ліку, 500 кілаграмаў паліва, 50 - паветра, 420 - вады, а таксама балоны з кіслародам і апаратура. Расходныя матэрыялы - гэта элементы для прыбіральні, сістэм электрасілкавання, рэгенерацыі вады, кандыцыявання паветра і іншых.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках