28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлевізары ў абмен на крэдыт

1

Беларусь змяніла правілы ўвозу транзітных тавараў з Калінінграда.

Гісторыя затрымання «беларускімі мытнымі піратамі» вялікай партыі калінінградскай электроннай тэхнікі атрымала працяг. Паводле новай пастановы Саўміна №366 ад 29 красавіка, урад Беларусі ўдасканаліў парадак увозу транзітных тавараў з Калінінградскай вобласці на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе «Белсат».

Гэту пастанову цяжка не звязаць з выказваннямі расейскага прэм'ер-міністра. У канцы сакавіка Дзмітрый Мядзведзеў папярэдзіў, што праблема канфіскаваных тэлевізараў будзе развязвацца на палітычным і заканадаўчым узроўні, звязваючы кампенсацыю страт калінінградскіх вытворцаў з фінансавай дапамогай Беларусі.

У выніку Расея ў чарговы раз падставіла плячо найбліжэйшаму хаўрусніку. 30 красавіка абяцаныя $110 мільёнаў «у мэтах далейшага ўмацавання дружалюбных стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі» паступілі на рахунак беларускага Міністэрства фінансаў.

Аднак пытанне з калінінградскім «кітайскім кантрафактам» дагэтуль не развязанае.

Новая пастанова - перастрахоўка для беларускіх мытнікаў, мяркуе прэс-сакратар Калінінградскай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Калатоўкін:

«Беларусь заканадаўча падстрахоўвае сябе ад сітуацыі, якая ўзнікла ў студзені 2014 года. Цяпер, калі ў беларускіх мытнікаў будуць сумневы аб паходжанні тавараў, яны будуць афармляць іх на Расею. Гэта азначае, што краіны дамовіліся на будучыню, бо відавочна, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў канструктыўным дыялогу. Нашы вытворцы дагэтуль ходзяць па судах. Ёсць нейкія пазітыўныя зрухі, але пакуль ніякіх пастаноў не прынята».

У снежні мінулага года на беларускай мяжы былі затрыманыя 29 грузавых аўтамабіляў з тэхнікай з Калінінграда. Нягледзячы на пратэсты расейцаў, паводле пастановы суда увесь тавар канфіскавалі на карысць Беларусі і выставілі на продаж у беларускіх крамах. Сума страт калінінградскіх бізнэсменаў склала блізу $4 мільёнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках