28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халодная вайна ў Балтыйскім моры

Халодная вайна ў Балтыйскім моры

Апошнім часам сур'ёзна ўзрасла значнасць Нямеччыны ў якасці партнёра ў NATO.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле журналіста нямецкага выдання Focus Канстанціна фон Харсдорфа, піша Инопресса.ру.

Як паведамляе аўтар, 80 вайскоўцаў ВПС Нямеччыны бяруць удзел у распачатых у панядзелак у Эстоніі вайсковых вучэннях Siil 2015 («Вожык 2015»). Усяго ў іх удзельнічаюць 13 тысяч чалавек. «Не трэба мець багатую фантазію, каб зразумець, што правядзенне вучэнняў цяпер з'яўляецца сігналам перш за ўсё для Расеі і рэакцыяй на пуцінскія правакацыі апошніх тыдняў", - каментуе аўтар, нагадваючы, што надоечы паблізу берагоў Фінляндыі з'яўлялася невядомая субмарына, якая, на думку былога камандзіра падводным флотам Швэцыі Фрыске, была расейскай, а таксама да тэрытарыяльных вод Латвіі падыходзіла расейская падлодка і два вайсковыя караблі.

Акрамя гэтага, Нямеччына ўдзельнічае ў супрацьлодкавых вучэннях NATO Dynamic Mongoose («Вяртлявы мангуст») у Паўночным моры, гаворыцца ў артыкуле. Камандзір нямецкай падводнай лодкі Кай Нікельсдорф не робіць таямніцы з прычыны вучэнняў. «Расейцы прыкметна павялічылі сваю актыўнасць, і нам давялося зрабіць тое ж самае», - заявіў ён. Са слоў афіцэра ВПС Швэцыі Маркуса Б’ёркгрэна, «узровень вайсковай актыўнасці ў рэгіёне падобны з сітуацыяй канца 1980-х пачатку 1990-х гадоў. Перахопнікі і вайсковыя караблі ўвесь час перапыняюць выпадкі расейскай агрэсіі ў Балтыйскім моры».

На гэтым фоне паўстае пытанне: няўжо «ў найбліжэйшай будучыні агрэсія Расеі будзе накіраваная супраць Нямеччыны і нямецкіх войскаў і давядзецца сунімаць расейскія падлодкі і самалёты, тым больш, што бундэсвер з'яўляецца важным складальнікам сіл хуткага рэагавання NATO?» - піша журналіст.

«Цяпер Нямеччына карэктуе сваё стаўленне да Расеі», - патлумачыў у гутарцы з выданнем нямецкі палітолаг Кай-Олаф Ланг. Нямеччына, паводле ягоных слоў, «цяпер імкнецца ўдзельнічаць практычна ва ўсіх палявых мерапрыемствах». Аднак экспэрт не думае, што гэта прымусіць расейцаў паказаць агрэсію ў дачыненні да яе. "Нямеччына - гэта ключавы гулец, і ў гэтым пытанні расейцы рацыянальныя, - мяркуе Ланг. - Ды і наўрад ці ў Расеі выстарчыць смеласці праявіць агрэсію такой важнай у міжнародным плане інстанцыі». Паводле ягоных слоў, якія-небудзь пагрозлівыя дзеянні супраць ФРГ пацягнуць за сабой «адказ з боку NATO, а NATO Расея падолець не ў стане».

Расейскае войска, канстатуе Ланг, мае праблемы, нават ваюючы з Узброенымі сіламі Украіны, зусім ужо неперадавымі. "Яна не зможа доўга супраціўляцца адзіным дзеянням з боку NATO». Таксама Ланг не верыць у тое, што Расея развяжа супраць Нямеччыны эканамічную вайну, напрыклад пагражаючы спыніць пастаўкі газу. У выпадку краін Балтыі, тут сітуацыя крыху іншая, гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках