27 красавiка 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар раскрытыкаваў Абаму за бяздзейнасць у дачыненні да Украіны

1
Амерыканскі сенатар раскрытыкаваў Абаму за бяздзейнасць у дачыненні да Украіны
Роб Портман

Сенатар ЗША са штата Агаё Роб Портман заявіў, што надаючы пэўную ўвагу крызісам у розных частках свету, трэба не забываць пра крызіс ва Украіне.

Як паведамляе «Голас Амерыкі», такое меркаванне сенатар выказаў у блогу выдання Cleveland.com.

«Украінцы пайшлі на неверагодныя ахвяры ў спробах забяспечыць дэмакратычную будучыню, але яны маюць патрэбу ў эканамічнай, палітычнай і вайсковай падтрымцы з боку ЗША і NATO, каб атрымаць у гэтым поспех», - напісаў Роб Портман, падкрэсліўшы, што Амерыка павінна быць побач з Украінай.

Украінцы зрабілі адназначны выбар, адзначыў Портман, стаўшы на празаходні дэмакратычны шлях, і яны дасягаюць поспехаў у барацьбе з карупцыяй, якая ўкаранялася там дзесяцігоддзямі, зрабіўшы Украіну слабай.

«Адначасова яны апынуліся перад абліччам уварвання з боку Расеі. Паспяховае ўвасабленне ў жыццё рэформаў патрэбнае для доўгатэрміновага поспеху і росквіту Украіны. Агрэсія Расеі ва Украіне не спыніцца проста таму, што мы гэтага хочам. ЗША і хаўруснікам трэба змяніць стратэгію», - падкрэслівае сенатар.

Аднак, паводле ягоных слоў, ніякія намаганні не будуць мець істотнага значэння, калі Украіна не будзе ў стане ўтрымліваць свае межы і абараняць свой суверэнітэт.

«Рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны не дзейнічае, і адміністрацыя Абамы, і некаторыя з нашых еўрапейскіх хаўруснікаў павінны перастаць рабіць выгляд, што дзейнічае. Тысячы расейскіх войскаў застаюцца на тэрыторыі Украіны і тысячы размешчаныя на другім баку мяжы. Штодня ўкраінскія пазіцыі падпадаюць пад абстрэл, і расейскія танкі, харчы і жаўнеры далей перасякаць мяжу... Злучаныя Штаты і нашы хаўруснікі з NATO павінны рабіць больш, каб дапамагчы ўмацаваць магчымасці ўкраінскіх вайскоўцаў. У кароткатэрміновай перспектыве, Украіна мае патрэбу ў абарончых сродках - супрацьтанкавай зброі, сродках сувязі, контрбатарэйных радарах далёкага і кароткага дзеяння, прыборах начнога бачання, беспілотніках і сістэмах СПА», - піша сенатар.

Аднак, са слоў Портмана, прэзідэнт Абама дагэтуль адмаўляецца выкарыстоўваць паўнамоцтвы, дадзеныя яму заканадаўствам.

«Дэбаты ў Кангрэсе скончыліся. Цяпер мы проста чакаем, каб прэзідэнт Абама прадэманстраваў лідэрства. Адміністрацыя мяркуе, што такая падтрымка ЗША Украіны, нейкім чынам, прычыніцца да большай нестабільнасці. Я мяркую, што далейшая бяздзейнасць толькі прывядзе да эскалацыі канфлікту», - падкрэсліў Портман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках