19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанцы выбіраюць парламент

Брытанцы выбіраюць парламент

У Вялікабрытаніі пачалося галасаванне на ўсеагульных выбарах, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць 650 сябраў палаты абшчын.

Колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў складае блізу 50 млн. чалавек. Паралельна праходзяць выбары ў муніцыпальныя рады, паведамляе BBC.

Выбары праходзяць у 650 аднамандатных акругах паводле мажарытарнай сістэме: у кожнай акрузе выбаршчыкі будуць галасаваць не за партыю, а за канкрэтнага кандыдата, і пераможа той, хто набярэ простую большасць галасоў.

Фармаванне новага ўрада будзе залежаць ад таго, якая партыя ці кааліцыя атрымае большасць паводле вынікаў галасавання.

Да закрыцця выбарчых участкаў а 22:00 паводле мясцовага часу (поўнач па Менску) брытанскія СМІ не могуць паведамляць ніякіх звестак, якія могуць паўплываць на пастанову выбаршчыкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках