19 траўня 2024, Нядзеля, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў Нямеччыны: Грэцыі не варта спадзявацца на Расею і Кітай

Міністр фінансаў Нямеччыны: Грэцыі не варта спадзявацца на Расею і Кітай
Вольфганг Шойбле
Фота: Reuters

Грэцыі не варта спадзявацца на тое, што Расея або Кітай дадуць ёй фінансавую дапамогу, якая дазволіць краіне выйсці з пазыковага крызісу.

Пра гэта заявіў у Берліне ў сераду міністр фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле, Deutsche Welle.

«Ніхто ў свеце не гатовы нават часткова развязаць праблемы Грэцыі», - сказаў ён.

Фінансавую дапамогу Масквы Афінам кіраўнік нямецкага Мінфіна ўважае малаімавернай, бо Расея, растлумачыў ён, сама сутыкнулася з сур'ёзнымі эканамічнымі праблемамі, выкліканымі падзеннем коштаў нафты і газу.

Акрамя таго, становішча РФ узмацняецца прынятымі супраць яе еўрапейскімі санкцыямі, абвалам рубля і паслабленнем даверу міжнародных крэдытораў, нагадаў Шойбле.

Што ж тычыцца КНР, то кітайцы «не даюць грошай задарма», заявіў міністр фінансаў ФРГ.

Са слоў Вольфганга Шойбле, Нямеччына і Еўропа агулам гатовыя і далей дапамагаць Грэцыі.

Але гэтая дапамога мэтазгодная толькі пры ўмове, што самі грэкі выкарыстоўваюць наяўны ў іх распараджэнні час, каб «зноў паставіць сваю краіну на ногі ў фінансавым сэнсе», папярэдзіў Шойбле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках