19 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраопт» і «Рублёўскі» завінаваціліся 300 мільярдаў рублёў

25
«Еўраопт» і «Рублёўскі» завінаваціліся 300 мільярдаў рублёў

Праца сетак «Еўраопт» і «Рублёўскі» ў Беларусі пастаўленая пад пагрозу праз абавязкі перад пастаўшчыкамі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

«Яшчэ ў лютым 2015 скончыўся тэрмін, адведзены калегіяй Мінгандлю гандлёвым арганізацыям для ўжывання захадаў для выплаты пратэрмінаванай запазычанасці за харчовыя тавары перад пастаўшчыкамі. Разам з тым, як сведчаць матэрыялы некаторых праверак, не ўсе суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці своечасова ўжылі неабходныя захады рэагавання», - гаворыцца ў паведамленні.

Мінгандлю адзначае, што падчас кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да сетак «Еўраопт» і «Рублёўскі» выяўленыя факты наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці перад пастаўшчыкамі (у тым ліку алкагольнай і тытунёвай прадукцыі) на суму звыш 300 млрд руб.

«Матэрыялы праверак гэтых сетак Міністэрствам гандлю накіраваныя ў Менгарвыканкам для ўжывання захадаў рэагавання ў адпаведнасці з Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных тыпаў дзейнасці, зацверджаных указам Лукашэнкі ад 1 верасня 2010 г. №450.

Нагадваем кіраўнікам гандлёвых арганізацый аб неабходнасці своечасовых разлікаў за атрыманую прадукцыю, бо наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці двойчы і больш цягам каляндарнага года ў разліках за пастаўленыя алкагольныя напоі альбо тытунёвыя вырабы ўважаецца за грубае парушэнне заканадаўства аб ліцэнзаванні і можа пацягнуць за сабой пазбаўленне суб'ектаў гаспадарання ліцэнзій», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках