19 траўня 2024, Нядзеля, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віза ў грэцкім візавым цэнтры ў Менску абыдзецца 88 еўра

4
Віза ў грэцкім візавым цэнтры ў Менску абыдзецца 88 еўра

У Менску вясной павінен адкрыцца візавы цэнтр Грэцыі.

Пра гэта паведамляе сайт TIO.BY.

На сайце кампаніі Vfs global з'явілася інфармацыя для беларускіх турыстаў аб тым, што размесціцца новы грэцкі візавы цэнтр па адрасе: вул. Чыгуначная, 33.

Нагадаем, што ў гэтым жа месцы (бізнэс-цэнтр «SV Plaza») некалькі месяцаў таму ўжо зарабілі візавыя цэнтры Літвы, Гішпаніі і Даніі.

Паўнавартасную працу грэцкі візавы цэнтр у Менску плануе пачаць цягам двух тыдняў. Скарыстацца паслугамі цэнтра змогуць як індывідуальныя турысты, так і турыстычныя агенцтвы, якія маюць акрэдытацыю пры Генеральным консульстве Грэцыі ў Маскве. Адзначым, што некалькі тыдняў таму мы ўжо паведамлялі аб тым, што ў сувязі з адкрыццём візавага цэнтра Генеральнае консульства Грэцыі запрашала беларускія турфірмы падаваць заяўкі на акрэдытацыю. З неабходнымі для акрэдытацыі дакументамі і парадкам яе праходжання можна было азнаёміцца на сайце Нацыянальнага агенцтва турызму Беларусі.

Ужо вядома, што сервісны збор за паслугі цэнтра складзе 28 еўра. Выплачваць яго айчынныя турысты павінны будуць выключна ў беларускіх рублях у адпаведнасці з існым абменным курсам еўра. Кошт жа самай візы, як і раней, роўны 60 еўра (плаціць за «шэнген» трэба ў валюце). У выніку паход у візавы цэнтр абыдзецца айчыннаму падарожніку ў суму 88 еўра (бясплатныя візы чакаюць толькі дзяцей да 6 гадоў).

Дарэчы, цяпер дакументы на грэцкую візу па-ранейшаму прымаюць у літоўскіх візавых цэнтрах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках