19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» аб законнасці Дэкрэта №3: Усё нармалёва

41
«Дэпутаты» аб законнасці Дэкрэта №3: Усё нармалёва

Юрысты БХК атрымалі адказ «палаты прадстаўнікоў» на свой запыт з нагоды адпаведнасці скандальнага дакумента Канстытуцыі.

Юрысты Беларускага Хельсінскага камітэта паслалі запыт у «палату прадстаўнікоў» праз тыдзень пасля падпісання Дэкрэта №3 Лукашэнкам. Сярод іншага ў запыце юрыстаў гаварылася аб сумніўнасці Дэкрэта. Маўляў, ён і нашай Канстытуцыі не адпавядае, і міжнародным нормам. «Дэпутаты» юрыстам адказалі праз месяц, ліст з «палаты прадстаўнікоў» у БХК атрымалі акурат у дзень галасавання аб Дэкрэце.

«Еўрарадыё» публікуе заўвагі юрыстаў і адказы «дэпутатаў».

Юрысты: Канстытуцыя прадугледжвае толькі права беларусаў на працу, а не абавязак. У дадатак Беларусь ратыфікавала Міжнародную канвенцыю аб прымусовай працы №29, якая не дазваляе нікога прымушаць да працы.

«Дэпутаты»: Улічваючы тое, што Дэкрэт не ўтрымлівае нарматыўных прадпісанняў, якія абавязваюць грамадзян займацца працоўнай дзейнасцю, довады аб увядзенні ў Рэспубліцы Беларусь прымусовай працы, на нашую думку, з'яўляюцца неабгрунтаванымі.

Юрысты: Дэкрэт №3 не адпавядае Канстытуцыі, яго адпаведнасць асноўнаму закону краіны павінен праверыць Канстытуцыйны суд.

«Дэпутаты»: Прававыя дачыненні, прадугледжаныя Дэкрэтам №3, фармуюцца ўпершыню, і толькі практыка ўвядзення дазволіць выявіць праблемы з яго рэалізацыяй, якія далей могуць быць урэгуляваныя шляхам унясення кіраўніком дзяржавы змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт.

Юрысты: Артыкул 67 Закона «Аб нарматыўных прававых актах» забараняе кіраўніку дзяржавы прымаць дэкрэты і ўказы са зваротнай сілай.

«Дэпутаты»: Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» дапускае наданне нарматыўнаму прававому акту зваротнай сілы ў выпадку, калі гэта наўпрост прадугледжана ў самім прававым акце або ў акце аб увядзенні яго ў дзеянне.

Закон: «Артыкул 67. Дэкрэты прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і законы Рэспублікі Беларусь не маюць зваротнай сілы, за выключэннем выпадкаў, калі яны змякчаюць або скасоўваюць адказнасць грамадзян. Наданне зваротнай сілы не дапускаецца, калі нарматыўны прававы акт прадугледжвае ўвядзенне або ўзмацненне адказнасці за дзеянні, якія на момант іх здзяйснення не цягнулі за сабой указаную адказнасць або больш мяккую адказнасць».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках