27 красавiка 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз візіт Патрыярха Кірыла цэнт Менска перакрыюць

30
Праз візіт Патрыярха Кірыла цэнт Менска перакрыюць

У сувязі з ускладаннем патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам вянка да абеліску Перамогі ў Менску 20 чэрвеня зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Менсктранс».

Аўтобусы №№ 100, 115Э, 300Э будуць рухацца праспектам Незалежнасці, вуліцай Янкі Купалы, вуліцамі Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспектам Незалежнасці і назад без прыпынкаў на змененым адцінку.

Аўтобусы №№18, 26 будуць рухацца вуліцамі Захарава, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспектам Машэрава і назад з выкананнем прыпыначных пунктаў «Казлова», «Праспект Незалежнасці».

Прыкладны час змены маршрутаў - з 14.00 да 15.00.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках