3 траўня 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выкрылі генеральнага сакратара FIFА ў пераводзе $10 мільёнаў фігуранту справы аб хабарах

9
ЗША выкрылі генеральнага сакратара FIFА ў пераводзе $10 мільёнаў фігуранту справы аб хабарах
ДЖЭК УОРНЕР

Амерыканскія следчыя высветлілі, што Жэром Валькэ, які лічыцца «правай рукой» Зэпа Блатэра перавёў $10 млн. аднаму з галоўных фігурантаў справы аб хабарах.

Грашовы перавод з'яўляецца адным з ключавых довадаў у дачыненні да чыноўніка FIFA Джэка Уорнера, якога амерыканцы падазраюць у махінацыі, якая прывяла да выбару ПАР у якасці краіны-гаспадыні чэмпіянату свету па футболе 2010 года. Аднак сам Валькэ ў спіс падазраваных не ўваходзіць, паколькі следчыя так і не высветлілі, ці быў грашовы перавод часткай хабару, паведамляе РБК са спасылкай на The New York Times.

Валькэ, каментуючы гэтае паведамленне, заявіў, што не мае дачынення да грашовага пераводу, а прэс-служба FIFA заявіла, што адказнасць за яго нясе Хуліа Грандана, які на той момант узначальваў фінансавы камітэт міжнароднай футбольнай федэрацыі. Сам Грандана нічога пракаментаваць ужо не зможа, таму што летась ён памёр.

Раней кіраўнік футбольнай федэрацыі ПАР Дані Ёрдан заявіў, што 10-мільёны грашовы перавод быў не хабарам, а укладаннем у развіццё футбольнай інфраструктуры ў краінах Карыбскага басейна. Уорнер як раз тады ўзначальваў саюз футбольных федэрацый Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі (КОНКАКАФ).

Пакуль незразумела, ці ведаў аб пераводзе прэзідэнт FIFA Зэп Блатэр, пераабраны на гэты пост у канцы мінулага тыдня. Паводле звестак брытанскіх СМІ, швейцарская пракуратура мае намер дапытаць чыноўніка і высветліць, ці не было парушэнняў пры выбары гаспадароў чэмпіянату свету 2018 года (ён павінен прайсці ў Расеі) і 2022 (у Катары).

Між тым пад падазрэнне трапіў і яшчэ адзін футбольны функцыянер. Экс-кіраўнік федэрацыі Бразіліі Рыкарда Тэйшэйра падазраецца мясцовай паліцыяй у адмыванні грошай і ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў МУС Бразіліі.

27 траўня швейцарская паліцыя арыштавала сем чыноўнікаў FIFA на абвінавачванне ЗША ў карупцыі, вымагальніцтве хабараў і адмыванні грошай. Пасля Мінюст ЗША заявіў, што абвінавачванні тычацца 14 чалавек, дзевяць з якіх - чыноўнікі FIFA, яшчэ пяць - кіраўнікі кампаній, якія надаюць FIFA маркетынгавыя паслугі і трансляцыю матчаў. Амерыканскія пракуроры падазраюць функцыянераў FIFA ў атрыманні хабараў на суму больш за $150 млн.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках