26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

32 тысячы жыхароў Віцебшчыны ўнесеныя ў спісы «дармаедаў»

23
32 тысячы жыхароў Віцебшчыны ўнесеныя ў спісы «дармаедаў»

Падатковыя органы вобласці звяраюць даходы і выдаткі фізічных асоб і выяўляюць факты незадэклараваных паступленняў.

У выніку з пачатку года жыхарам рэгіёну прад'яўлена да выплаты 3 млрд. рублёў падаходнага падатку, пішуць «Витебские вести».

За 4 месяцы 2015-га дэкларацыі аб даходах і маёмасці запатрабаваныя ў 1,6 тысячы чалавек, паведаміў першы намеснік начальніка інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці Валеры Лабацевіч.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» асаблівая ўвага сёлета надаецца кантролю за даходамі грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў. У сувязі з гэтым у рэгіёне фармуецца адмысловы рэестр працаздольных грамадзян, якія не маюць афіцыйных крыніц грашовых сродкаў у Беларусі.

- На сённяшні дзень рэестр змяшчае звесткі аб 32 тысячах жыхароў вобласці, - удакладніў Валеры Лабацевіч. - Больш за ўсё іх у Віцебску (7,5 тысячы) і Полацку (4,9 тысячы). Амаль у тысячы выпатрабаваныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Паводле вынікаў праверкі прыкладна 140 грамадзянам прад'яўлены да выплаты падаходны падатак у суме 1 млрд. рублёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках