3 траўня 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон турэцкіх памідораў

10
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон турэцкіх памідораў

19,8 тоны таматаў, вырашчаных у Турцыі, вернутыя ў Беларусь з Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.

Падчас праверкі прадукцыі ў фітасанітарным кантрольным пункце ў Пскоўскай вобласці на ўпакоўцы былі выяўленыя сляды замены этыкетак.

Акрамя таго, не было выканана палажэнне аб адзіным знаку абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў-сябраў Мытнага саюза. На этыкетках не было знака ЕАС.

Рассельгаснагляд нагадаў, што знак ЕАС (Еўразійская адпаведнасць, Eurasian Conformity) сведчыць аб тым, што прадукцыя, маркіраваная ім, прайшла ўсе ўстаноўленыя ў тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза працэдуры ацэнкі (пацвярджэння) адпаведнасці і адказвае патрабаванням усіх тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, якія распаўсюджваюцца на гэтую прадукцыю.

Маркіроўка адзіным знакам звароту праводзіцца перад выпускам прадукцыі ў абарачэнне на рынак дзяржаў - членаў Мытнага саюза.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках