3 траўня 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

UEFA разгледзіць пытанне аб правядзенні ў 2018 альтэрнатыўнага ЧС

13
UEFA разгледзіць пытанне аб правядзенні ў 2018 альтэрнатыўнага ЧС

На гэтым тыдні UEFA абмяркуе пытанне аб правядзенні альтэрнатыўнага Чэмпіянату свету ў футболе ў 2018 годзе.

Гэта звязана з тым, што ў некаторых нацыянальных футбольных асацыяцыях заклікаюць да байкоту чэмпіянату ў Расеі на фоне карупцыйнага скандалу ў FIFA, паведамляе «Эхо Москвы».

The Independent са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што пытанне аб выхадзе з FIFA чальцы UEFA абмяркуюць на экстранным пасяджэнні выканкама ў пятніцу. Паводле звестак выдання, такі крок разглядаюць пакуль як сродак ціску на FIFA з мэтай дамагчыся адстаўкі пераабранага прэзідэнта арганізацыі Ёзэфа Блатэра.

У сваю чаргу кіраўнік еўрапейскай футбольнай арганізацыі Мішэль Плаціні выступае супраць выхаду чальцоў UEFA з FIFA, але асабіста ён гатовы выйсці са складу выканкама FIFA на знак пратэсту супраць пераабрання Блатэра, піша The Telegraph

Адзначым, што супраць байкоту Чэмпіянату свету 2018 года выступаюць таксама кіраўнікі Нямецкага футбольнага звязу, Футбольнай федэрацыі Гішпаніі і ганаровы прэзідэнт Кіпрскай федэрацыі футбола Марыас Лефкарыціс.

Нагадаем, 27 траўня паводле запыту ФБР ЗША ў Цюрыху былі затрыманыя адразу некалькіх высокапастаўленых футбольных чыноўнікаў. Усяго паводле справы аб карупцыйных злачынствах праходзяць 14 чалавек, у тым ліку два віцэ-прэзідэнты FIFA.

У той жа дзень у Швэйцарыі былі заведзеныя крымінальныя справы ў сувязі з выбарам краін-гаспадынь чэмпіянату свету ў футболе 2018 і 2022 гадоў. Нягледзячы на расследаванне ў падазрэнні ў карупцыі ў дачыненні да вышэйшых чыноўнікаў, федэрацыя пакуль не плануе пераглядаць месца правядзення мундыялю 2018 і 2022 гадоў.

Разам з тым, у кампаніі-аператары сістэмы банкаўскіх плацежных аперацый VISA спадзяюцца, што міжнародная футбольная арганізацыя «зробіць неадкладныя захады» ў зняцці падазрэнняў у карупцыі, у адваротным выпадку яны могуць перагледзець спонсарскі кантракт.

Паводле падазрэння ў карупцыі былі арыштаваныя некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў FIFA, у тым ліку віцэ-прэзідэнты выканкама Джэфры Уэб і Эўхеніё Фігерэда, а таксама Эдуарда Лі, Хуліа Рока, Костас Такас, Рафаэль Эсківель і Хасэ Марыя Марын. Яшчэ шэрагу чыноўнікаў высташленыя абвінавачванні. У іх ліку экс-прэзідэнт Канфедэрацыі футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна, у нядаўнім мінулым віцэ-прэзідэнт FIFA Джэк Уорнер і Нікаля Леас.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках