4 траўня 2024, Субота, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Грузіі: Расея стварае праблемы ў суседніх краінах

2
Прэзідэнт Грузіі: Расея стварае праблемы ў суседніх краінах

РФ разглядае суседнія краіны як сваю «тэрытарыяльную ўласнасць», дзе мае права на выкарыстанне вайсковай сілы.

Пра гэта ў рамках форуму GLOBSEC заявіў прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, выступаючы на сэсіі «Зона вагання: стратэгія суседства Еўропы», прысвечанай праблемам бяспекі краін «Усходняга партнёрства», паведамляе «Грузія Online».

Георгій Маргвелашвілі казаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Грузіі і на яе акупаваных тэрыторыях, а таксама аб значнасці геапалітычнай ролі краіны для Еўропы. Ён падкрэсліў, што еўрапейская бяспека неўяўляльная па-за бяспекай Грузіі ды іншых краін «Усходняга партнёрства». Асаблівую ўвагу прэзідэнт Грузіі надаў расейскай палітыцы суседства ды існым пагрозам у рэгіёне.

«Расейскія палітыкі пасылаюць вельмі выяўны сігнал: збольшага гаворка ідзе пра стаўленне Расеі да суседніх краін. Яна разглядае іх як сваю «тэрытарыяльную ўласнасць», дзе мае права на жорсткія дзеянні шляхам выкарыстання вайсковай сілы і ажыццяўляе рэагаванне на ўсякую напружанасць у гэтых краінах, што не толькі перашкаджае развязанню пытання, але стварае больш праблем і пагроз будучыні рэгіёну; больш за тое, прыносіць цяжкасці і самой Расеі.

Ніхто не ведае, дзе ўзнікнуць праблемы ў будучыні, але мы маем абвешчаны арэал патэнцыйных небяспек; мы ведаем аб расейскай палітыцы, якая кажа пра «зону прывілеяваных інтарэсаў» і заяўляе, што на гэтых тэрыторыях яна мае права першай ажыццявіць рэагаванне і быць эфектыўнай і дзейснай; калі мы разглядаем гэтую прастору «прывілеяваных інтарэсаў», то разумеем, што гэта палова еўразійскага кантынента - суседзі Расеі. Ранейшыя прыклады паказваюць, што калі ёсць якая-небудзь праблема, складанасць, нестабільнасць, справакаваная знутры ці звонку, то Расея рэагуе першай; так што калі мы гаворым аб прагнозах, у выпадку некаторай напружанасці ў кожнай суседняй з Расеяй краіне, ужо можна думаць, што гэта перарасце ў вялікую праблему», - заявіў Маргвелашвілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках