6 траўня 2024, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла $3 мільярды валютнага прыбытку

8
Беларусь страціла $3 мільярды валютнага прыбытку

Валютныя паступленні Беларусі ў студзені-красавіку склалі 10,6 млрд. даляраў.

Яны знізіліся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 на 3,17 млрд. даляраў. Пра гэта сведчаць афіцыйныя статыстычныя звесткі, піша БелаПАН.

Асобна ў красавіку валютныя паступлення Беларусі ад экспарту тавараў і паслуг, даходаў і трансфертаў склаліся на ўзроўні 2,87 млрд. даляраў, што менш за аналагічны паказчык 2014 амаль на 670 млн. даляраў (або на 19%).

Істотнае зніжэнне валютнага прыбытку Беларусі сёлета абумоўленае, галоўным чынам, скарачэннем аб'ёму экспарту тавараў. Так, за студзень-красавік валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў склалі 8,4 млрд. даляраў і знізіліся роўна на 25% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 (або на 2,8 млрд. даляраў).

Значнае скарачэнне экспартных прыбыткаў адбылося з прычыны зніжэння паставак беларускіх тавараў у Расею. Так, за студзень-красавік грашовыя паступленні Беларусі з Расеі склалі 3,96 млрд. даляраў супраць 5,56 млрд. даляраў за аналагічны леташні перыяд. Такім чынам, валютныя паступленні скараціліся на 1,6 млрд. даляраў.

Варта адзначыць, што разам са зніжэннем валютнага прыбытку Беларусь недаатрымае ў 2015 годзе даходы, звязаныя з залічэннем вывазных пошлін на нафтапрадукты ў свой бюджэт.

Першапачаткова меркавалася, што прыбыткі Беларусі ад вывазных пошлін на нафтапрадукты складуць у 2015 годзе 2,5 млрд. даляраў. Аднак у сувязі са зніжэннем сусветных коштаў нафты Мінфін Беларусі перагледзеў прагноз даходаў ад вывазных пошлін на нафтапрадукты, і чакае, што яны складуць блізу 1 млрд. даляраў.

Нагадаем, 1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, заявіў, што праз абвал расейскіх рынкаў, уплыву заходніх санкцый на Расею беларуская эканоміка страціла 3 млрд. даляраў. Пры гэтым ён запатрабаваў не дапусціць росту беспрацоўя, нягледзячы на эканамічныя складанасці прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках