6 траўня 2024, панядзелак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Адстаўка Блатэра ставіць пад пытанне ЧС у Расеі і Катары

19
The Wall Street Journal: Адстаўка Блатэра ставіць пад пытанне ЧС у Расеі і Катары
Зэп Блатэр
ФОТА: AP

Расея і Катар страцілі самага перакананага прыхільніка правядзення ў іх наступных двух Чэмпіянатаў свету.

Прэзідэнт ФІФА Зэп Блатэр пакінуў свой пост у аўторак, што выклікала яшчэ больш сумневаў у тым, ці адбудуцца ў адпаведнасці з планам азмрочаныя скандалам турніры, піша выданне The Wall Street Journal (пераклад - zn.ua).

"ФІФА цяпер, імаверна, сутыкнецца з новымі заклікамі да перагляду аб абодвух ЧС або да празрыстага расследавання таго, як краіны атрымалі гэта права на правядзення турніраў", - гаворыцца ў артыкуле.

"Блатэр і Катар былі цесна звязаныя", - заявіў генеральны дырэктар кампаніі ў арганізацыі спартовых і забаўляльных мерапрыемстваў Leverage Agency (Нью-Ёрк) Бэн Стурнер.

Ён мяркуе, што Расею наўрад ці пазбавяць чэмпіянату, бо да яго засталося ўсяго тры гады. Прадстаўнік егіпецкай футбольнай асацыяцыі Азмі Мегахед адзначыў, што шанцы Катара на правядзенне турніру 2022 значна скараціліся з адстаўкай Блатэра. Багатая нафтай краіна Персідскага заліва Катар неаднаразова сутыкалася з абвінавачваннямі ў тым, што яна падкупіла галасы чыноўнікаў ФІФА.

2 чэрвеня на экстранай прэс-канферэнцыі Зэп Блатэр абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэзідэнта ФІФА. Блатэр пакідае ФІФА на фоне міжнароднага карупцыйнага скандалу, які прывёў да арышту некалькіх футбольных чыноўнікаў. Швэйцарац, якому ў сакавіку споўнілася 79 гадоў, кіраваў арганізацыяй з 1998 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках