28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы выпусцілі свой АК-47

42
Амерыканцы выпусцілі свой АК-47

АК-47 амерыканскай вытворчасці ўжо з'явіліся ў некаторых зброевых крамах ЗША.

Пра гэта распавёў віцэ-прэзідэнт Kalashnikov USA Біл Сілвер, паведамляе РІА "Новости".

Кампанія Kalashnikov USA, былая Russian Weapon Company, з'яўляецца афіцыйным імпарцёрам і дыстрыбутарам прадукцыі «Калашнікава». У 2014 годзе яе дзейнасць апынулася пад пагрозай праз санкцыі, якія Вашынгтон увёў супраць Расеі. 6 чэрвеня паведамлялася, што канцэрн «Калашнікаў» адмовіўся збіраць аўтаматы ў ЗША.

У студзені амерыканскія збройнікі заявілі, што пачнуць уласную вытворчасць аўтаматаў Калашнікава.

АК-47 і яго мадыфікацыі з'яўляюцца самай распаўсюджанай стралковай зброяй у свеце. Кожны пяты аўтамат у свеце - АК або яго копія. За 65 гадоў, якія прайшлі з моманту прыняцця АК-47 на ўзбраенне ў СССР, ва ўсім свеце выпушчана больш за 100 млн аўтаматаў, Калашнікавым узброеныя войскі 50 дзяржаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках