28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды назвалі дату публікацыі справаздачы аб краху Boeing-777

4
Нідэрланды назвалі дату публікацыі справаздачы аб краху Boeing-777

Рада бяспекі Нідэрландаў плануе апублікаваць канчатковыя высновы ў першай палове кастрычніка 2015 года.

Пра гэта паведамляе «Дождь» са спасылкай на Раду Бяспекі Нідэрландаў, якая ўзначальвае расследаванне прычын краху малайзійскага авіялайнера MH17 над Данбасам.

У паведамленні ўстановы гаворыцца, што Рада бяспекі накіравала чарнавік дакладу ў Міжнародную арганізацыю цывільнай авіяцыі (ІCАО) і краінам-удзельніцам міжнароднай следчай групы для авіякатастрофы.

У паведамленні ўдакладняецца, што на працягу 60 дзён установа будзе чакаць каментары аб дакладзе ад краін, якія ўдзельнічаюць у расследаванні катастрофы «Боінга».

«Рада бяспекі Нідэрландаў будзе ацэньваць пададзеныя каментары і складзе канчатковы фінальны даклад», - гаворыцца ў паведамленні Рады бяспекі Нідэрландаў.

Папярэдні даклад, які змяшчае першыя высновы пра аварыю рэйса MH17, быў апублікаваны 9 верасня 2014 года.

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года ў небе над Данецкай вобласцю падтрымоўваныя Расеяй тэрарысты збілі «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць з іх - 194 пасажыры - былі грамадзянамі Нідэрландаў. 24 ліпеня Украіна дэлегавала расследаванні катастрофы самалёта Нідэрландам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках