29 красавiка 2024, панядзелак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя мексіканцы перамаглі ў конкурсе NASA ў падрыхтоўцы палёту на Марс

1
Маладыя мексіканцы перамаглі ў конкурсе NASA ў падрыхтоўцы палёту на Марс

Трое маладых мексіканцаў ва ўзросце ад 15 да 16 гадоў сталі пераможцамі арганізаванага NASA конкурсу ў падрыхтоўцы палётаў на Марс.

Пра гэта паведаміла ў чацвер Міністэрства сувязі і транспарту лацінаамерыканскай краіны, піша РІА "Новости".

Палёт плануецца на 2030 год, цяпер для яго касмічны цэнтр у Х'юстане праводзіць дабор таленавітых маладых людзей ва ўсім свеце.

"Мы віншуем пераможцаў Хаўера Рывэру Мантэру (15 гадоў), які стаў першым у конкурсе робататэхнікі, Фаціму Паолу Варгас (16 гадоў, распрацоўка дызайну касмічных інструментаў у 3D) і Янэту Хасэфіну Гевару Арэнас (16 гадоў, спецыяльны дызайн асяроддзя пражывання), якія напаўняюць нас гонарам за дасягненні для нашай краіны", - заявіў генеральны дырэктар Мексіканскага касмічнага агенцтва Хаўер Мэнд’ета Хімэнэс.

Трое грамадзян Мексікі перамаглі ў конкурсе, у якім удзельнічалі агулам 120 прэтэндэнтаў з шмат якіх краін свету. Усе трое жывуць у штаце Тласкала, дзе пры падтрымцы касмічнага агенцтва Мексікі бяруць удзел у праграме "Моладзь імкнецца ў космас".

"Рэалізацыя гэтай праграмы адцягвае падлеткаў ад гвалту і заган, мы прышчапляем студэнтам два складнікі - любоў да навукі і імкненне паступіць ва ўніверсітэт", - заявіў выкладчык маладых людзей Маркас Нуньес Хорхе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках