8 траўня 2024, Серада, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт пацвердзіў арышт Максіма Суботкіна

3
Следчы камітэт пацвердзіў арышт Максіма Суботкіна
МАКСІМ СУБОТКІН

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога гендырэктара хакейнага клуба «Дынама-Менск».

Сам Максім Суботкін затрыманы. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Крымінальная справа распачатая паводле вынікаў аператыўнай дзейнасці ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь. Следствам дзеянні былой службовай асобы кваліфікаваны паводле часткі 3 артыкула 424 - «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды ў асабліва значнай суме», - сказала яна.

З падазраваным працуюць следчыя, крымінальная справа разглядаецца Галоўным следчым кіраваннем.

Генеральны дырэктар менскага хакейнага клуба Максім Суботкін быў адхілены ад пасады 17 ліпеня. У клубе праходзіла праверка, пасля яе адбылося пасяджэнне Назіральнага савета, які і зняў яго з пасады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках