29 красавiка 2024, панядзелак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя беларускія цыгарэты возяць ва Украіну фурамі

15

Толькі на памежным пераходзе «Даманава» адначасова знаходзілася 38 фур з цыгарэтамі, якія везлі ва Украіну.

Адпаведны дакумент апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь.

«На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта «Даманава» стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная 38 памножыць на $30 тысяч = $1140000.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі да гэтай справы мае непасрэднае дачыненне Раман Мікіцюк, экс-рэгіанал і прэтэндэнт на пасаду начальніка Валынскай мытні. Яго пратэжэ, в.а. кіраўніка мытні Дзмітрый Якабчук ў цяжкіх роздумах як даць рух справе.

Дарагія журналісты, цікавая тэма для расследавання. Ужо сёння асабіста звярнуўся з гэтай нагоды да кіраўніка СБУ Васіля Грыцака».

Дэпутат таксама апублікаваў ліст СБУ начальніку Валынскай мытні, у якім ідзе гаворка аб вялікай колькасці грузавых аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі ля ўкраінскай мяжы.

Нагадаем, учора губернатар Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль паведаміў аб тым, што кантрабандныя цыгарэты паступаюць з Беларусі ва Украіну і праз Чарнігаўскую вобласць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках