4 траўня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады правакуюць новы віток інфляцыі

21
Беларускія ўлады правакуюць новы віток інфляцыі

Папулісцкія пастановы, прынятыя перад «выбарамі» абярнуцца ростам коштаў пасля іх правядзення.

Са жніўня беларускі ўрад павялічвае бюджэт пражытачнага мінімуму больш чым на 6 адсоткаў. Тым самым будзе павялічаная сума разнастайных сацыяльных выплат. На мінулым тыдні ўрад паведаміў таксама аб павелічэнні пенсій. Незразумела, адкуль урад возьме грошы пры падзенні беларускай эканомікі. Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Злотнікаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Колькасць прадукту, што зараз ёсць, памяншаецца. І калі павялічыць колькасць грошай, якія выдаюцца людзям, то гэта значыць, што будуць расці кошты. Стан эканомікі не дазваляе падвышаць заробкі, гэта абернецца інфляцыяй, абясцэньваннем грошай, якія атрымаюць людзі, - заявіў ён.

Белстат напярэдадні апублікаваў вынікі працы беларускай эканомікі за першае паўгоддзе, згодна з якімі, насуперак прагнозам, унутраны брута прадукт не вырас а абрынуўся на 3,3%.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках