26 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Унутраны ціск у Расеі прымусіць яе шукаць альтэрнатыву

8
Збігнеў Бжэзінскі: Унутраны ціск у Расеі прымусіць яе шукаць альтэрнатыву
ЗБІГНЕЎ БЖЭЗІНСКІ

Экс-дарадца прэзідэнта ЗША, палітолаг Збігнеў Бжэзінскі перакананы, што ціск на Расею ўсё ж можа паўплываць на развязанне сённяшняй халоднай вайны.

Пра гэта Збігнеў Бжэзінскі заявіў у інтэрв'ю выданню Spiegel Online, піша «Лiга.нет».

«Калі так будзе працягвацца, і калі Украіна не пацерпіць крах, унутраны ціск у Расеі прымусіць яе кіраўнікоў (хто б гэта ні быў на той момант) шукаць альтэрнатывы. Спадзяюся, што Пуцін досыць разумны, каб разумець, што лепш шукаць альтэрнатывы загадзя, а не ў апошнюю хвіліну», - сказаў ён.

З ягоных слоў, у параўнанні Пуціна і Гітлера часта прапускаюць той факт, што Гітлер не быў зацікаўлены ў назапашванні персанальнага багацця, паведамляе 24 канал.

«Гітлер ніколі асабліва не цікавіўся тым, каб узбагаціцца. Пуцін жа імкнецца зарабіць пабольш грошай, і гэта ўводзіць у яго жыццё іншы фактар, які, магчыма, стабілізуе Пуціна і ягоныя страсці. Але значна больш небяспечнае тое, што Пуцін - азартны гулец», - адзначыў палітолаг.

Бжэзінскі прапануе развязваць сітуацыю ва Украіне праз падыходы, якія дазволілі Фінляндыі развівацца незалежна ад Расеі. «Украіна павінна атрымаць свабоду выбіраць сваю палітычную ідэнтычнасць, палітычную філасофію і ўвасабляць іх праз цесныя сувязі з Еўропай. Але ў той жа час, Расеі трэба даць сур'ёзныя гарантыі, што Украіна не будзе сябрам NATO. Я ўсё яшчэ думаю, што гэта і ёсць формула развязання крызісу», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках