28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: Расея заўсёды жыла падрыхтоўкай да вайны

7
Лілія Шаўцова: Расея заўсёды жыла падрыхтоўкай да вайны

Расея заўсёды існавала як мілітарысцкая і экспансіянісцкая дзяржава.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Aпостраф» паведаміла вядомы расейскі палітолаг, старшая навуковая супрацоўніца Брукінгскага інстытута (ЗША) Лілія Шаўцова.

«Аднак экспансіянізм без мілітарызму не існуе. Расея існавала цыкламі: ад вайны да міру. Пры гэтым мір заўсёды быў, у некаторай ступені, падрыхтоўкай да новай вайны. Расея жыла як у свой час ацтэкі або Спарта. Такіх цывілізацый у сучасным свеце няма. Расея захавалася як унікальная цывілізацыя», - адзначыла Шаўцова.

З яе слоў, пасля распаду СССР, Расея ўвайшла ў своеасаблівую паўзу, калі яна спрабуе «вызваліцца ад ранейшага, выйсці з цыклу мілітарызму».

«Але яна не можа гэтага зрабіць. Пуцін зноў вяртаецца да мілітарызму, да старой зручнай і звыклай мадэлі існавання, у якой Расея існавала стагоддзямі. Праблема ў тым, што пачынаючы новы цыкл мілітарызацыі, Расея не можа мілітарызавацца ў старым духу, - няма сродкаў. Бюджэт абмежаваны. Калі ў бюджэце $430 млрд, з якіх трэба плаціць пенсіі і ажыццяўляць пуцінскія сацыяльныя праграмы, натуральна размова не можа ісці аб ранейшым мілітарызме», - падкрэсліла навуковец.

Шаўцова таксама адзначае, што мілітарызм патрабуе кансалідацыі грамадства на аснове адной ідэі: вораг і абложаная крэпасць. Але цяпер у Расеі вельмі мала людзей, якія гатовыя падтрымаць мілітарызацыю.

«Таму мы апынуліся ў вельмі складанай паўзе, калі, з аднаго боку, сістэма не выйшла з мілітарызму і ўлада вярнулася да мілітарысцкага патрыятызму, а з другога боку, і гэта напэўна апошні ўздых, агонія мілітарызму, краіна ўжо не можа мілітарызавацца, не можа весці пастаянную барацьбу з усім светам», - адзначыла навуковец.

З ейных слоў, Крэмль здольны на фэйкавы мілітарызм, імітацыю вайны, «неабвешчаную вайну». Вось гэтую вайну Расея вядзе з Украінай. І гэтую вайну, у фэйкавым выкананні, Крэмль спрабуе аб'явіць ўсяму Захаду».

Шаўцова падкрэслівае, што расейская эліта і расейскае грамадства не ўспрымае мілітарызацыю і таму яна не атрымаецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках