29 красавiка 2024, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Еўрапейская будучыня Грэцыі вызначыцца 12 ліпеня

10
Дональд Туск: Еўрапейская будучыня Грэцыі вызначыцца 12 ліпеня
ФОТА: PAP

Лёс Грэцыі ў еўразоне развяжацца 12 ліпеня - на пазачарговым саміце Еўрапейскага Звязу.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска паводле вынікаў учорашняй сустрэчы лідараў краін ЕЗ.

"Грэцкі ўрад максімум ў чацвер, 9 ліпеня, падрабязна прэзентуе свае прапановы што да ўсёабдымных і канкрэтных рэформаў для ацэнкі трох інстытутаў, якія затым будуць пададзеныя Еўрагрупе", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама, зыходзячы з тэксту заявы, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў збяруцца ў нядзелю, 12 ліпеня. Пры гэтым, падкрэсліў прэзідэнт Еўрапейскай рады, усе бакі адказныя за "цяперашні статус-кво", піша "Европейская правда".

"Менавіта таму я сёння заклікаў усіх лідараў паспрабаваць знайсці кансэнсус, які будзе нашым агульным поспехам, пры якім не будзе тых, хто пацярпеў паразу або перамог", - адзначыў ён.

У тым выпадку, калі кансэнсус не будзе знойдзены, гэта будзе азначаць канец перамоваў "з усімі магчымымі наступствамі". "У тым ліку найгоршы сцэнар, дзе мы ўсе страцім", - падкрэсліў Туск.

Са слоў кіраўніка Еўрапейскай рады, немагчымасць дасягнуць пагаднення можа прывесці да банкруцтва Грэцыі і неплацежаздольнасці банкаўскай сістэмы. "І напэўна, гэта будзе найбольш балючым для грэцкага народа", - заўважыў ён.

"Я не сумняваюся, што гэта паўплывае на Еўропу і ў геапалітычным сэнсе. Калі ў кагосьці паўсталі ілюзіі, што гэта будзе не так, яны наіўныя. Суровая рэальнасць у тым, што ў нас ёсць толькі пяць дзён, каб знайсці канчатковае пагадненне . Дагэтуль я пазбягаў гаварыць пра тэрміны. Але сёння я павінен сказаць гучна і ясна, што канчатковы тэрмін заканчваецца на гэтым тыдні", - сказаў Туск.

Нагадаем, грэцкая дэлегацыя не падала новых прапаноў на сустрэчы міністраў фінансаў еўразоны ў Брусэлі. Чакаецца, што Грэцыя падасць новы запыт на атрыманне сярэднетэрміновага крэдыту з Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках