29 красавiка 2024, панядзелак, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фондавых рынках Кітая з раніцы прадаўжаецца абвал

11
На фондавых рынках Кітая з раніцы прадаўжаецца абвал

Больш за 500 кампаній прыпынілі таргі сваімі паперамі на Шанхайскай і Шэньчжэньскай біржах.

Індэкс Шанхайскай фондавай біржы пры адкрыцці таргоў сёння, 8 ліпеня, зваліўся на 6,4%; індэкс CSI300, які ўключае найбуйнейшыя кампаніі ў Шанхаі і Шэньчжэне - на 6,7%, піша «Лiга.нет» са спасылкай на Reuters.

Пры гэтым больш за 500 кампаній прыпынілі таргі сваімі паперамі на Шанхайскай і Шэньчжэньской біржах.

Паводле распараджэння Дзяржсавета КНР Камісія рэгулявання рынку каштоўных папер прыпыніла ўсе IPO.

Вядучыя брокеры унясуць $ 19 млрд у фонд стабілізацыі рынку, які будзе інвеставаць у гандлёвыя біржавыя фонды паперы з высокай капіталізацыяй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках