29 красавiка 2024, панядзелак, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парку Горкага забаранілі катацца на ровары па-за веладарожкамі

21
У парку Горкага забаранілі катацца на ровары па-за веладарожкамі
Фота: kp.by

Былі выпадкі, што веласіпедысты наязджалі на дзяцей, таму іх абмежавалі ў правах.

У рэдакцыю kp.by звярнуліся ўстрывожаныя аматары актыўнага адпачынку з пытаннем: ці праўда, што ў парку ім. Горкага забаранілі катацца на ровары?

Журналісты наважылі высветліць, ці так гэта, і звязаліся з выконваючым абавязкі дырэктара УП "Гарадскія паркі Мінскзелянбуда" Аляксандрам Вендзіным.

- Сапраўды, катацца на тэрыторыі парку ў неналежным месцы - забаронена. У парку ёсць веладарожка, ездзіць можна толькі па ёй. Былі выпадкі, калі раварысты наязджалі на дзяцей, таму мы заўсёды напагатове. Не думаю, што гэта выкліча хваляванне: усе мы дарослыя людзі, і разумеем, што бяспека вышэй за ўсё, - пракаментаваў Аляксандр Вендзін.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках