28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сонны кіроўца пратараніў аўтамабіль дарожных службаў

9

На МКАД у ноч на 8 ліпеня мікрааўтобус Volkswagen пратараніў машыну дарожных службаў: кіроўца мікрааўтобуса загінуў на месцы.

Пра гэта БелТА паведамілі ў АДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы.

Аўтамабіль Volkswagen, рухаючыся ў другой паласе па вонкавым кальцы МКАД з боку праспекта Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Кіжаватава, здзейсніў наезд на аўтамабіль прыкрыцця дарожных службаў, які быў пазначаны адпаведным чынам.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва 1974 года нараджэння, заснуў за стырном. Ад атрыманых траўмаў ён сканаў на месцы. Аўтамабіль належыць юрыдычнай асобе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках