28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да затрыманай у Берасці таджыкскай актывісткі не пускаюць адваката

Да затрыманай у Берасці таджыкскай актывісткі не пускаюць адваката

Больш за дзесяць дзён не дапускаюць адваката ў следчы ізалятар горада Берасця да арыштаванай актывісткі «Групы 24» Шабнам Худайдодавай.

Як паведаміла Міжгона Худайдодава, сястра актывісткі з Таджыкістана, адвакат ўжо працяглы час не можа патрапіць да арыштаванай. З гэтай прычыны Шабнам Худайдодава знаходзіцца ў інфармацыйнай ізаляцыі, што прычыняе ёй маральныя пакуты, піша сайт ПЦ «Вясна».

Прычына, з якой адваката не дапускаюць у следчы ізалятар, палягае ў тым, што Генеральная пракуратура Беларусі не выдае спецыяльнага дазволу на наведванне падабароннай.

«Раней усе адвакаты для наведвання сваіх падабаронных у СІЗА або ІЧУ атрымлівалі такія дазволы. Але больш за год таму гэта практыка была скасаваная як незаконная. Чамусьці яна захавалася для наведвання асоб, якія ўтрымліваюцца ў рамках міжнародных канвенцый.

Але праблема нават не ў атрыманні дазволу. Больш сур'ёзная праблема ў тым, што орган, які вядзе працэс, не дае дазвол ці зацягвае з выдачай дазволу на наведванне кліента ў СІЗА, як мы назіраем у выпадку з Шабнам Худайдодавай. Міжнароднымі органамі ўтрыманне ў такіх умовах прыраўноўваецца да катаванняў», - каментуе сітуацыю юрыст-праваабаронца Раман Кісляк.

У сваю чаргу, Асацыяцыя «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі» - AHRCA выказвае занепакоенасць у сувязі з тым, што Шабнам Худайдодава ў Беларусі не мае доступу да абароны і адрэзаная ад вонкавага свету, а такія ўмовы ўтрымання наносяць шкоду яе здароўю і параўнальныя з катаваннямі.

У гэтай сувязі праваабарончая арганізацыя заклікае міжнародных назіральнікаў у галіне правоў чалавека заклікаць Беларусь выконваць абавязанні ў межах Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць тыпаў абыходжання і пакарання.

Нагадаем, актывістка апазіцыі з Таджыкістана Шабнам Худайдодава была затрыманая ў Беларусі 15 чэрвеня і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Берасця. Яе затрымалі паводле запыту Таджыкістана, паколькі яна абвінавачваецца па артыкуле 37 Крымінальнага кодэкса Таджыкістана - «Адказнасць саўдзельнікаў злачынства». Актывістцы пагражае экстрадыцыя з Беларусі, катаванні і ўвязненне - на радзіме. Асацыяцыя «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі» - AHRCA расцэньвае крымінальны пераслед Худайдодавай палітычна матываваным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках