29 красавiка 2024, панядзелак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала Расею краінай-агрэсарам

7
Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала Расею краінай-агрэсарам

ПА АБСЕ прызнала дзеянні Расеі вайсковай агрэсіяй супраць Украіны.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісаў чалец украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі, народны дэпутат Астап Семярак.

Паводле ягоных слоў, сёння Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рэзалюцыю "Відавочныя, грубыя і невыпраўленыя парушэнні РФ абавязанняў у рамках АБСЕ і міжнародных нормаў".

"Істотны дакумент міжнароднага асуджэння агрэсіі РФ супраць Украіны, прызнае дзеянні РФ актам вайсковай агрэсіі супраць Украіны, патрабуе ад РФ спыніць дэстабілізацыю ва Украіне, спыніць пастаўляць баевікам зброю і харчы, спыніць адпраўляць сваіх вайскоўцаў на нашую тэрыторыю, выканаць Менскія пагадненні..." - адзначыў дэпутат.

ПА ОБСЄ прийняла Резолюцію "Очевидні, грубі і невиправлені порушення РФ зобов'язань в рамках ОБСЄ і міжнародних норм". ...

Posted by Остап Семерак on 8 Ліпень 2015

Ён паведаміў, што дакумент не падтрымалі дэлегацыі Францыі, Швайцарыі ды Арменіі. Акрамя таго, некалькі прадстаўнікоў Нідэрландаў, Кіпра таксама ўстрымаліся. Астап Семярак паведаміў, што гэта яго абурае.

Сярод украінскіх дэпутатаў - сябраў дэлегацыі рэзалюцыю не падтрымаў народны дэпутат Нестар Шуфрыч, які ўстрымаўся падчас галасавання, падтрымаўшы аднак эканамічную частку.

Іншы сябра ўкраінскай дэлегацыі, народны дэпутат Ганна Гапко паведаміла, што за рэзалюцыю прагаласавалі 97 парламентарыяў, 32 - устрымаліся і 7 былі супраць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках