29 красавiка 2024, панядзелак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлусконі прысудзілі да трох гадоў турмы ў справе аб подкупе сэнатараў

2
Бэрлусконі прысудзілі да трох гадоў турмы ў справе аб подкупе сэнатараў
Сільвіё Бэрлусконі
ФОТА: GETTY IMAGES

Суд Нэапаля прысудзіў ў сераду былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлусконі да трох гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў Сільвіё Бэрлусконі вінаватым у подкупе сэнатараў у 2007 годзе з мэтай скідання ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Рамана Продзі.

Пра гэта паведамляе РІА "Новости".

Адзначаецца, што пракуратура патрабавала прысудзіць экс-прэм'ера да пяці гадоў турэмнага зняволення ў гэтай скандальнай справе.

Судовы працэс супраць Бэрлусконі пачаўся ў Нэапалі ў лютым 2014 года.

Так, паводле версіі дзяржаўнага абвінавачання, у 2007 годзе Бэрлусконі, знаходзячыся ў апазіцыі, выдаткаваў некалькі мільёнаў еўраў на подкуп шэрагу сэнатараў з кіроўнай большасці, якія перайшлі на ягоны бок. Пасля гэтага ён здалеў справакаваць урадавы крызіс, у выніку якога прэм'ер-міністр Рамана Продзі ў студзені 2008 года падаў у адстаўку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках