28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алега Сянцова ў Расеі прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму

22
Алега Сянцова ў Расеі прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму
АЛЕГ СЯНЦОЎ
Фотa: RFE/RL

Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму.

Пра гэта паведамляе «Дождь».

Паводле сукупнасці злачынстваў Сянцоў прысуджаны да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у нібыта стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраўніцтва ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

Другі падсудны Аляксандр Кольчанка прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасці, саўдзеле ў тэрарыстычным акце. Паводле сукупнасці злачынстваў яму прысуджанае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў зняволення ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Меру стрымання Сянцову і Кольчанку - узяцце пад варту - суд пакінуў без зменаў.

Да змяшчэння ў калонію яны будуць утрымлівацца ў СІЗА 4.

Выслухаўшы прысуд, замест заключнага словы Сянцоў і Кольчанка праспявалі Гімн Украіны. «Слава Украіне!», - сказаў таксама Сянцоў.

Пракурор прасіў для Сянцова 23 гады строгага рэжыму, для іншага фігуранта справы - Аляксандра Кольчанкі - 12 гадоў зняволення.

Судовыя паседжанні ў справе ўкраінскага рэжысёра пачаліся ў канцы ліпеня ў Растове-на-Доне. Тады адзін з ключавых сведак - Генадзь Афанасьеў - адмовіўся ад паказанняў супраць Сянцова і сказаў, што даваў іх пад ціскам.

Сам Сянцоў падчас судовага паседжання 6 жніўня ў Растове-на-Доне таксама распавядаў, што да яго ўжывалі катаванні. «Мяне пачалі збіваць нагамі, рукамі, дубінкамі, стоячы, лежачы і седзячы. Калі я адмаўляўся гаварыць, пачалі ўжываць удушэнне. Калі душаць пакетам - губляеш прытомнасць», - распавёў Сянцоў.

Падчас апошняга слова ў судзе 19 жніўня Сянцоў казаў, што не збіраецца прасіць ласкі. Таксама, з ягоных слоў, працэс у Растове-на-Доне - гэта «суд акупантаў», які «не можа быць справядлівым паводле вызначэння».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках