29 красавiка 2024, панядзелак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб запісацца ў басейн у Менску, трэба дзяжурыць усю ноч

12
Каб запісацца ў басейн у Менску, трэба дзяжурыць усю ноч

Чаргу па абанементы ў сталічны басейн «Старт» менчукі займаюць амаль за 24 гадзіны.

Вуліца Глебкі ў Менску. На дзвярах басейна аб'ява: "Продаж абанементаў 28 жніўня а 9.00". Але а палове восьмай вечара ў чацвер, 27 жніўня, пад дзвярыма тут ужо чалавек дзесяць, піша kp.by.

- Усё па абанементы? За кім можна заняць чаргу?

- Запісвайцеся ў сшытак.

Журналіст унёс сваё прозвішча пад нумарам 176.

- І што, у мяне ёсць шанец купіць абанемент?

- Вядома. Іх будзе не менш за 400.

- А што далей?

- Прыходзьце на пераклічку а палове дзясятай. Вы як быццам у мінулым годзе не стаялі.

Высвятляецца, такая сітуацыя з запісам у "Старт" была і ў мінулым, і пазамінулым годзе.

- Каб дзіця магло паплаваць, можна адну ноч не паспаць, - уздыхае мужная бабуля.

- Усю ноч трэба стаяць?

- На пераклічцы вызначым. Хтосьці застанецца, прызначым дзяжурных.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках