4 траўня 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом сына Бакіева ў Раўбічах зацікавіў пракуратуру Кыргызстана

6

Генпракуратура Кыргызстана просіць пракаментаваць інфармацыю пра факт пражывання пад Менскам Марата Бакіева.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіргізскай установы, піша catoday.org.

Падставай для паўторнага звароту сталі здымкі, якія з'явіліся ў інтэрнэце, новага асабняка Марата Бакіева ў наваколлі Менска. У Генеральнай пракуратуры Кыргызстана выказалі здагадку, што сын экс-прэзідэнта адназначна можа пражываць на тэрыторыі Беларусі. Таму звярнуліся з просьбай прадставіць таксама каментары што да дакладнасці ягонага пражывання ў прадмесцях Менска.

Нагадаем, Курманбек Бакіеў быў зрынуты падчас рэвалюцыі ў Кыргызстане ў красавіку 2010 года. У выніку сутыкненняў пратэстоўцаў і аховы Дома ўрада, паводле афіцыйных звестак, ахвярамі сталі 82 чалавекі, больш за 300 пацярпелі. Пасля сутыкненняў улада ў краіне перайшла да апазіцыі, а Бакіеў і ягоныя блізкія сваякі збеглі з Кыргызстана ў Беларусь.

На радзіме Курманбеку Бакіеву і чальцам ягонай сям'і завочна вынесена некалькі прысудаў (у тым ліку - пажыццёвае зняволенне): за забойства, замах на забойства, арганізацыю масавага забойства і перавышэнне паўнамоцтваў.

Сыны экс-прэзідэнта Кыргызстана Максім і Марат абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міждзяржаўны па лініі Інтэрпола. Марат Бакіеў, які займаў пасаду памочніка старшыні службы нацбяспекі, завочна атрымаў 20 гадоў калоніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках