5 траўня 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Беларусаў чакае рост коштаў бензіну

27
Барыс Жаліба: Беларусаў чакае рост коштаў бензіну

Ва ўсім свеце кошты бензіну зніжаюцца, а ў Беларусі будуць павышацца.

Учора намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Паўлаў заявіў аб тым, што кошт бензіну не можа быць прывязаны да курсу даляра, калі сусветныя кошты нафты ніжэй за 80 даляраў за барэль, і кошт гатовага паліва павінны вызначацца «многімі фактарамі».

Ці азначае гэта гатоўнасць беларускіх уладаў паднесці чарговы «сюрпрыз» аўтааматарам з павышэннем коштаў бензіну?

На гэтае пытанне сайту charter97.org адказаў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба.

«У нас кошты маторнага паліва рэгулюе не рынак, а дзяржава. Калі ва ўсім свеце зніжэнне коштаў нафты вядзе да зніжэння коштаў маторнага паліва, то ў нас такога не адбываецца. Цяпер канцэрну «Белнафтахім» казаць пра падвышэнне коштаў бензіну вельмі нязручна і няёмка, таму што сусветныя кошты нафты дасягнулі такога «дна», якога не было за апошнія 9 гадоў.

Але ў нас зноў - не так, як у іншых. Казаць аб магчымым павышэнні коштаў нязручна - але выбару няма. Што прымушае гэта рабіць? Складанае становішча айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў, я думаю. А таксама - цяжкая сітуацыя з даходамі ў бюджэт, які шмат у чым папаўняецца за кошт экспартных пошлін на прадукты нафтаперапрацоўкі.

Бюджэту не стае грошай - і робяцца такія заявы. Як паказвае беларуская практыка, пасля заяваў такіх адказных асоб надыходзіць павышэнне коштаў на маторнае паліва. Грамадства рыхтуюць гэтымі заявамі да чарговага павышэння коштаў бензіну.

У нас кошты маторнага паліва не падпарадкоўваюцца рынкавым правілам. У іх закладзена вельмі вялікая доля падаткаў і акцызаў, і гэта робіць іх важным артыкулам папаўнення бюджэту. У «казне» грошай няма - таму мы ўжо не дзівімся з таго, што ва ўсім свеце кошты бензіну зніжаюцца, а ў Беларусі будуць павышацца», - сказаў Барыс Жаліба.

Апошні раз кошты паліва ў Беларусь падвышаліся ў студзені сёлета.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках