5 траўня 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёр «Тангейзера» прадэманструе спектакль на мове глухіх

Рэжысёр «Тангейзера» прадэманструе спектакль на мове глухіх
Цімафей Кулябін

Аўтар скандальнай пастаноўкі «Тангейзер» Цімафей Кулябін прадэманструе ў Екацярынбургу свой новы спектакль.

Прэм'ера пастаноўкі запланаваная на 6 верасня. Гэтым разам праектам рэжысёра стане п'еса Антона Чэхава «Тры сястры», паведамляе «Інтэрфакс».

«Тры сястры» - гэта прэм'ера, якая адбудзецца на фестывалі «Рэальны тэатр». Мы вельмі ганарымся гэтым, бо гэта яшчэ раз кажа аб узроўні і аўтарытэце фестывалю», - сказала дырэктарка Екацярынбуржскага тэатра юнага гледача Святлана Учайкіна.

Са слоў арт-дырэктара фестывалю Алега Лаеўскага, «пастаноўка ідзе чатыры гадзіны на мове глуханямых», а для гледачоў, якія не разумеюць мову жэстаў, прадугледжаныя субтытры.

Екацерынбург стане першым горадам, дзе пакажуць спектакль.

Пастаноўкі Кулябіна неаднаразова станавіліся намінантамі на тэатральныя прэміі, у тым ліку на «Залатую маску». У новым сезоне Бальшога тэатра ён прадэманструе оперу італійскага кампазітара Гаэтана Даніцэці «Дон Паскуале».

Зімой і вясной 2015-га рэжысёр апынуўся ў цэнтры скандалу, звязанага з пастаноўкай оперы Рыхарда Вагнера «Тангейзер» у Новасібірскам тэатры. Праз паўтара месяца пасля прэм'еры на яго падалі скаргу ў пракуратуру за наўмысную абразу пачуццяў вернікаў у спектаклі. Кулябін і дырэктар тэатра Барыс Мездрыч паўсталі перад судом і былі апраўданыя. Аднак Мездрыча неўзабаве звольнілі, а «Тангейзер» знялі з рэпертуару.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках