26 красавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выстава Шагала ў Швэцыі скасаваная на рэкамендацыю мінкульту РФ

1
Выстава Шагала ў Швэцыі скасаваная на рэкамендацыю мінкульту РФ
Марк Шагал

Расейскае міністэрства культуры асцерагаецца магчымага арышту карцін паводле справы ЮКАСа.

Выстава работ Марка Шагала ў музеі Мілясгордэн у Стакгольме не адбудзецца на рэкамендацыю расейскага міністэрства культуры, якое баялася магчымага арышту карцін паводле справы ЮКАСа, заявіў дырэктар Расейскага музея Уладзімір Гусеў, паведамляе расейская служба BBC.

"У сувязі са справай ЮКАСа ўзнікаюць рызыкі арышту расейскай маёмасці за мяжой. Такая рызыка была, і мы з міністэрствам культуры РФ пастанавілі, што гэты рызыка перавышае пазітыўны вынік, які магла б даць выстава. Цяпер шмат усялякіх непрыязных акцый. Гэта павінна была быць выстава Шагала і ягоных сучаснікаў", - цытуе Гусева ТАСС.

Раней у дэпартаменце культурнай спадчыны мінкульту заявілі, што рэкамендацыя была звязана з тым, што "Швецыя не падала патрэбныя гарантыі захавання і вяртання каштоўнасцяў музейнага фонду Расейскай Федэрацыі".

Сам музей Мілясгордэн выпусціў заяву, у якой назваў прычынай скасавання выставы "палітыку і бюракратыю". У заяве адзначаецца, што партнёры швэдаў з Расейскага музея "гэтак жа засмучаныя, як і мы". Праз сітуацыю з выставай Шагала музей перанясе са студзеня на кастрычнік дату адкрыцця выставы, прысвечаную швэдскай акторцы Інгрыд Бэргман.

У ліпені мінулага года сталая палата трацейскага суда ў Гаазе абавязала Расею выплаціць амаль 50 млрд даляраў кампаніям, афіляваным з былымі акцыянерамі ЮКАСа. Расея выказала нязгоду з гэтай пастановай і адмовілася яе выконваць.

У чэрвені ў рамках гэтай справы былі арыштаваныя рахункі расейскіх пасольстваў у Бэльгіі ды Францыі, рахункі прадстаўніцтваў Расеі пры ЕЗ і NATO, а таксама прадстаўніцтва пры ЮНЕСКА, якія пазней былі адноўленыя пасля перамоў з міністэрствамі замежных спраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках